Мерапрыемства было прымеркаванае да свята збору ўраджаю. Дзеці прыйшлі ў тэатр у касцюмах гарбузоў, іншай гародніны і садавіны.
Вядучымі былі маленькія феі-гарбузікі, якія дарылі ўсім усмешкі і, паводле іх жа слоў, аранжавы настрой. Удзельнікі адгадвалі загадкі пра дары восені, збіралі яблыкі і іншую садавіну ў кошыкі на хуткасць. Быў таксама конкурс на падзелкі і малюнкі, гульня ў «ручнікі». Цікава, што прызы атрымалі не толькі пераможцы розных конкурсаў, але і ўсе ўдзельнікі гарбузовага свята.
Святлана Яскевіч
Звязда, 3 лістапада 2020
Звязда, 3 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/170/56758
Текущая дата: 18.11.2024