Вядучымі былі маленькія феі-гарбузікі, якія дарылі ўсім усмешкі і, паводле іх жа слоў, аранжавы настрой. Удзельнікі адгадвалі загадкі пра дары восені, збіралі яблыкі і іншую садавіну ў кошыкі на хуткасць. Быў таксама конкурс на падзелкі і малюнкі, гульня ў «ручнікі». Цікава, што прызы атрымалі не толькі пераможцы розных конкурсаў, але і ўсе ўдзельнікі гарбузовага свята.
Святлана Яскевіч
Звязда, 3 лістапада 2020
Звязда, 3 лістапада 2020