Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Ватыкан прадаўжаюць работу над канкардатам



Магчымасць гэтага адзначыў апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч, які с3 лістапада ўручыў даверчыя граматы кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку.

"Гэта работа над канкардатам (пагадненнем) пачалася даўно, і яна будзе прадаўжацца", - падкрэсліў Антэ Ёзіч.

Ён таксама сказаў, што адкрыты для прадаўжэння супрацоўніцтва на розных узроўнях паміж Ватыканам і Беларуссю. "Мая работа і мая прысутнасць тут будуць садзейнічаць перш за ўсё ўмацаванню маральна-духоўных каштоўнасцей", - звярнуў увагу апостальскі нунцый.

Антэ Ёзіч ведае дзесяць моў. Ён родам з горада Трыль (Рэспубліка Харватыя).

Дыпламатычную службу ў Ватыкане ён пачаў у 1999 годзе. Працаваў у апостальскіх нунцыятурах у Індыі, Расіі, КНР. Да прыезду ў Беларусь узначальваў апостальскую нунцыятуру ў Кот-д`Івуары.

Антэ Ёзіч з кастрычніка 2020 года - апостальскі нунцый у Беларусі.

3 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/170/56762
Текущая дата: 18.11.2024