"Гэта работа над канкардатам (пагадненнем) пачалася даўно, і яна будзе прадаўжацца", - падкрэсліў Антэ Ёзіч.
Ён таксама сказаў, што адкрыты для прадаўжэння супрацоўніцтва на розных узроўнях паміж Ватыканам і Беларуссю. "Мая работа і мая прысутнасць тут будуць садзейнічаць перш за ўсё ўмацаванню маральна-духоўных каштоўнасцей", - звярнуў увагу апостальскі нунцый.
Антэ Ёзіч ведае дзесяць моў. Ён родам з горада Трыль (Рэспубліка Харватыя).
Дыпламатычную службу ў Ватыкане ён пачаў у 1999 годзе. Працаваў у апостальскіх нунцыятурах у Індыі, Расіі, КНР. Да прыезду ў Беларусь узначальваў апостальскую нунцыятуру ў Кот-д`Івуары.