Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе.
«Цэлы век дакладнай і зладжанай работы па зборы аб’ектыўных і дакладных дадзеных аб усіх сферах жыцця дазволіў вашаму ведамству здзейсніцца як надзейнаму і аўтарытэтнаму інстытуту дзяржаўнага кіравання», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дасягненні беларускіх спецыялістаў высока шануе сусветная супольнасць, і пацвярджэннем таму служаць сяброўства ў кіруючых органах міжнародных і інтэграцыйных структур, паўнапраўны ўдзел у рэгіянальных праектах і ініцыятывах.
«Перакананы, ваша адданасць справе і нязменная якасць дадзеных будуць і надалей садзейнічаць рэалізацыі самых амбіцыйных, актуальных задач на карысць нашай Беларусі і яе народа», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт пажадаў работнікам і ветэранам органаў дзяржаўнай статыстыкі прафесійных поспехаў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Звязда, 23 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/179/55564
Текущая дата: 17.11.2024