https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў дзяржаўнай статыстыкі з прафесійным святам і 100-годдзем з дня ўтварэння органаў дзяржаўнай статыстыкі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе.
«Цэлы век дакладнай і зладжанай работы па зборы аб’ектыўных і дакладных дадзеных аб усіх сферах жыцця дазволіў вашаму ведамству здзейсніцца як надзейнаму і аўтарытэтнаму інстытуту дзяржаўнага кіравання», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дасягненні беларускіх спецыялістаў высока шануе сусветная супольнасць, і пацвярджэннем таму служаць сяброўства ў кіруючых органах міжнародных і інтэграцыйных структур, паўнапраўны ўдзел у рэгіянальных праектах і ініцыятывах.

«Перакананы, ваша адданасць справе і нязменная якасць дадзеных будуць і надалей садзейнічаць рэалізацыі самых амбіцыйных, актуальных задач на карысць нашай Беларусі і яе народа», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт пажадаў работнікам і ветэранам органаў дзяржаўнай статыстыкі прафесійных поспехаў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Звязда, 23 жніўня 2020
 
Дата публикации:23.08.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:187
 
Ключевые слова:
Профессиональные праздники Статистика Поздравление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме