Белорусский портал в Казахстане

Навасельцы з «Чырвонай кнігі»: ствараюць новую папуляцыю дубовых вусачэй



Навасельцы з «Чырвонай кнігі» папоўняць беларускія лясы. Новую папуляцыю вялікіх дубовых вусачэй ствараюць на Гомельшчыне.

Гэты від на мяжы вымірання, у Еўропе пад абаронай. У Беларусі засталося ўсяго некалькі мясцін, якія насяляюць вялікія дубовыя вусачы. Гэта – Столінскі і Лельчыцкі раёны. Адтуль іх зараз і завозяць на тэрыторыю Днепра-Сожскага заказніка ў Лоеўскім раёне. Пад пільным наглядам навукоўцаў насякомых адпускаюць у звыклае для іх асяроддзе, акуратна высаджваючы на дрэвы. 

Вялікі дубовы вусач – адзін з самых буйных прадстаўнікоў жукоў-дрывасекаў. У даўжыню ён дасягае 90 міліметраў. Сустрэць іх можна ў старых дубровах, змешаных лясах і парках. 

Тэлеканал АНТ, 1 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/188/54446
Текущая дата: 17.11.2024