Гэты від на мяжы вымірання, у Еўропе пад абаронай. У Беларусі засталося ўсяго некалькі мясцін, якія насяляюць вялікія дубовыя вусачы. Гэта – Столінскі і Лельчыцкі раёны. Адтуль іх зараз і завозяць на тэрыторыю Днепра-Сожскага заказніка ў Лоеўскім раёне. Пад пільным наглядам навукоўцаў насякомых адпускаюць у звыклае для іх асяроддзе, акуратна высаджваючы на дрэвы.
Вялікі дубовы вусач – адзін з самых буйных прадстаўнікоў жукоў-дрывасекаў. У даўжыню ён дасягае 90 міліметраў. Сустрэць іх можна ў старых дубровах, змешаных лясах і парках.
Тэлеканал АНТ, 1 ліпеня 2020