Святую Імшу ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі можна паглядзець анлайн у 11:30, 13:00, 18:30.
У Мінску католікі разам са сваімі пастырамі ў Пасхальнай вігіліі сустрэлі Велікодныя святы. Увечары 11 красавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю Пасхальнай вігіліі ў святую ноч Уваскрасення Хрыста.
Напярэдадні арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў святкаваць Вялікдзень дома і адмяніў традыцыйнае бласлаўленне велікодных страваў біскупамі, каб пазбегнуць збору вялікай колькасці людзей.
Таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 8 красавіка выдаў Дэкрэт аб благаслаўленні велікодных страваў у хатніх умовах.
Анлайн-трансляцыя Святой Імшы:
Таксама сёння, 12 красавіка у 16:20 на тэлеканале "Беларусь 3" адбудзецца жывая трансляцыя з Ватыкана Велікоднага паслання і благаславення "Гораду і свету" Папы Рымскага Францішка.
Расклад набажэнстваў на Вялікдзень у мінскіх парафіях можна даведацца на сайце imsha.by.
Звязда, 12 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/200/52698
Текущая дата: 17.11.2024