https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рыма-каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты адзначаюць Вялікдзень. Святую Імшу з мінскай Катэдры можна паглядзець анлайн


Святую Імшу ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі можна паглядзець анлайн у 11:30, 13:00, 18:30.
У Мінску католікі разам са сваімі пастырамі ў Пасхальнай вігіліі сустрэлі Велікодныя святы. Увечары 11 красавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю Пасхальнай вігіліі ў святую ноч Уваскрасення Хрыста.

Напярэдадні арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў святкаваць Вялікдзень дома і адмяніў традыцыйнае бласлаўленне велікодных страваў біскупамі, каб пазбегнуць збору вялікай колькасці людзей.

Таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 8 красавіка выдаў Дэкрэт аб благаслаўленні велікодных страваў у хатніх умовах.

Анлайн-трансляцыя Святой Імшы:


Таксама сёння, 12 красавіка у 16:20 на тэлеканале "Беларусь 3" адбудзецца жывая трансляцыя з Ватыкана Велікоднага паслання і благаславення "Гораду і свету" Папы Рымскага Францішка.

Расклад набажэнстваў на Вялікдзень у мінскіх парафіях можна даведацца на сайце imsha.by.

Звязда, 12 красавіка 2020
 
Дата публикации:12.04.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:241
 
Ключевые слова:
Вялікдзень Христианство Религия Імша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме