Ёлка, святочныя ўпрыгажэнні, танцавальныя пары ў бальных убраннях — у Палацы вобласці, дзе адбылося мерапрыемства, лунаў прыўзняты навагодні дух.
Пяцьдзясят юнакоў і дзяўчат з ліку адоранай моладзі — лаўрэаты і пераможцы абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, прадметных алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, актывісты — сталі ўдзельнікамі традыцыйнага навагодняга балю з удзелам губернатара.
— Вы найлепшыя з лепшых, вамі ганарацца вашы бацькі, сёстры, браты, сябры — уся вобласць. Гэта вашы першыя перамогі, і хацелася б, каб вы памяталі, што вы самі камандзіры свайго карабля, і цвёрда трымалі штурвал у сваіх руках, — звярнуўся да маладых людзей старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
У рамках свята адбыліся розыгрыш навагодняй латарэі і ўручэнне салодкіх падарункаў ад Дзеда Мароза і Снягуркі.
Падобны баль адбыўся і ў бабруйскім Палацы мастацтваў. У ім узяло ўдзел 130 юнакоў і дзяўчат. Старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў павіншаваў іх са святам і таксама ўручыў салодкія падарункі.
А за некалькі дзён да святочных баляў у Магілёве заззялі агні на галоўнай абласной ёлцы. У гуляннях бралі ўдзел магілёўскія Дзяды Марозы, а галоўны з іх пад гукі верталёта спусціўся з даху Дома Саветаў. Планавалася, што будзе сапраўдны верталёт, але з-за "нялётных" умоў надвор`я ад гэтага давялося адмовіцца. Тым не менш свята ўдалося.
На плошчы Дома Саветаў, дзе быў дадзены старт навагоднім мерапрыемствам, сабралася вялікая колькасць дарослых і юных магілёўцаў. Яны падпявалі артыстам, танцавалі і фатаграфаваліся на памяць.
Нэлі Зігуля
Звязда, 17 снежня 2019
На плошчы Дома Саветаў, дзе быў дадзены старт навагоднім мерапрыемствам, сабралася вялікая колькасць дарослых і юных магілёўцаў. Яны падпявалі артыстам, танцавалі і фатаграфаваліся на памяць.
Нэлі Зігуля
Звязда, 17 снежня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/214/50994
Текущая дата: 16.11.2024