Аб гэтым паведамілі арганізатары.
Канцэрт фестывалю "Класіка каля ратушы з A1" 17 жніўня аб`яднае тры падзеі: выступленне Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі, паказ кароткаметражнага анімацыйнага фільма "Танцуючыя малюнкі з выставы" і сола піяніста-віртуоза Цімура Сергеені.
Першым выступіць адзін з вядучых калектываў краіны - Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Яўгена Бушкова.
У праграме прагучыць музыка Вольфганга Амадэя Моцарта, Эдварда Грыга і Пятра Чайкоўскага. Галоўнай падзеяй вечара стане выкананне цыкла п`ес "Малюнкі з выставы" Мадэста Мусаргскага ў аркестроўцы расійскага і канадскага віяланчэліста і дырыжора Юлія Тураўскага.
Пакуль аркестр будзе іграць, на экране каля сцэны пакажуць анімацыйны фільм, створаны па карцінах сучаснай мастачкі Наталлі Тураўскай. "Малюнкі з выставы" - знакаміты цыкл фартэпіянных п`ес, напісаных у 1874 годзе расійскім кампазітарам пад уражаннем ад творчасці яго сябра, мастака Віктара Гартмана.
"Гэты цыкл натхніў мастачку і музыканта Наталлю Тураўскую на стварэнне спачатку малюнкаў, а затым і кароткаметражнага анімацыйнага фільма "Танцуючыя малюнкі з выставы", - расказалі арганізатары. - Гэту анімацыю ўключылі ў праграмы некалькіх міжнародных кінафестываляў, у тым ліку Short Film Corner у Канах. У 2007 годзе на Нью-Ёркскім фестывалі незалежнага кіно і відэафільмаў мастачцы ўручылі ўзнагароду "За выдатныя дасягненні ў кіно".
Кароткаметражку паказвалі гледачам на канцэртах аркестра I Musici de Montreal у турах па ЗША, Іспаніі, Бразіліі, Канадзе і Калумбіі.
Дзяржаўны камерны аркестр таксама выкарыстаў гэты фільм у сваёй праграме, якую і ўбачаць гледачы на плошчы Свабоды". У другім аддзяленні канцэрта выступіць Цімур Сергееня - беларускі піяніст і дырыжор, прафесар Вышэйшай школы мастацтваў Каралеўскай кансерваторыі Гента ў Бельгіі.
У фестывалі "Класіка каля ратушы" музыкант удзельнічае ўжо трэці раз, але ўпершыню прадставіць сольную праграму і выканае творы Фрыдэрыка Шапэна, Фелікса Мендэльсона, Клода Дэбюсі, Сяргея Рахманінава, Ферэнца Ліста і іншых кампазітараў.
Музычныя вечары каля ратушы нязменна праводзяцца пры падтрымцы кампаніі A1 і Мінгарвыканкама. У гэтым сезоне з нагоды пяцігадовага юбілею фестывалю класіка гучыць на вуліцах пяці гарадоў Беларусі.
Ужо адбыліся канцэрты ў Віцебску, Гомелі, Гродне і Брэсце. У Мінску яны пачаліся 20 ліпеня і завершацца 31 жніўня выступленнем Прэзідэнцкага аркестра Беларусі. Уваход на класічныя канцэрты каля ратушы традыцыйна свабодны.
15 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/234/49258
Текущая дата: 27.12.2024