https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Музыку і анімацыю аб`яднае канцэрт фестывалю "Класіка каля ратушы" 17 жніўня


Аб гэтым паведамілі арганізатары.
Канцэрт фестывалю "Класіка каля ратушы з A1" 17 жніўня аб`яднае тры падзеі: выступленне Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі, паказ кароткаметражнага анімацыйнага фільма "Танцуючыя малюнкі з выставы" і сола піяніста-віртуоза Цімура Сергеені.

Першым выступіць адзін з вядучых калектываў краіны - Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Яўгена Бушкова.

У праграме прагучыць музыка Вольфганга Амадэя Моцарта, Эдварда Грыга і Пятра Чайкоўскага. Галоўнай падзеяй вечара стане выкананне цыкла п`ес "Малюнкі з выставы" Мадэста Мусаргскага ў аркестроўцы расійскага і канадскага віяланчэліста і дырыжора Юлія Тураўскага.

Пакуль аркестр будзе іграць, на экране каля сцэны пакажуць анімацыйны фільм, створаны па карцінах сучаснай мастачкі Наталлі Тураўскай. "Малюнкі з выставы" - знакаміты цыкл фартэпіянных п`ес, напісаных у 1874 годзе расійскім кампазітарам пад уражаннем ад творчасці яго сябра, мастака Віктара Гартмана.

"Гэты цыкл натхніў мастачку і музыканта Наталлю Тураўскую на стварэнне спачатку малюнкаў, а затым і кароткаметражнага анімацыйнага фільма "Танцуючыя малюнкі з выставы", - расказалі арганізатары. - Гэту анімацыю ўключылі ў праграмы некалькіх міжнародных кінафестываляў, у тым ліку Short Film Corner у Канах. У 2007 годзе на Нью-Ёркскім фестывалі незалежнага кіно і відэафільмаў мастачцы ўручылі ўзнагароду "За выдатныя дасягненні ў кіно".

Кароткаметражку паказвалі гледачам на канцэртах аркестра I Musici de Montreal у турах па ЗША, Іспаніі, Бразіліі, Канадзе і Калумбіі.

Дзяржаўны камерны аркестр таксама выкарыстаў гэты фільм у сваёй праграме, якую і ўбачаць гледачы на ​​плошчы Свабоды". У другім аддзяленні канцэрта выступіць Цімур Сергееня - беларускі піяніст і дырыжор, прафесар Вышэйшай школы мастацтваў Каралеўскай кансерваторыі Гента ў Бельгіі.

У фестывалі "Класіка каля ратушы" музыкант удзельнічае ўжо трэці раз, але ўпершыню прадставіць сольную праграму і выканае творы Фрыдэрыка Шапэна, Фелікса Мендэльсона, Клода Дэбюсі, Сяргея Рахманінава, Ферэнца Ліста і іншых кампазітараў.

Музычныя вечары каля ратушы нязменна праводзяцца пры падтрымцы кампаніі A1 і Мінгарвыканкама. У гэтым сезоне з нагоды пяцігадовага юбілею фестывалю класіка гучыць на вуліцах пяці гарадоў Беларусі.

Ужо адбыліся канцэрты ў Віцебску, Гомелі, Гродне і Брэсце. У Мінску яны пачаліся 20 ліпеня і завершацца 31 жніўня выступленнем Прэзідэнцкага аркестра Беларусі. Уваход на класічныя канцэрты каля ратушы традыцыйна свабодны.

15 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.08.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:186
 
Ключевые слова:
Классическая музыка Фэст культуры Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме