Белорусский портал в Казахстане

Скульптуру слана Сальвадора Далі ўсталявалі ў цэнтры Мінска



Афіцыйнае адкрыццё скульптуры адбудзецца 14 сакавіка, аднак паглядзець на яе можна ўжо сёння.

Сяміметровую скульптуру слана вядомага мастака Сальвадора Далі ўсталявалі ў пятніцу на вуліцы Зыбіцкай ў Мінску.

Незвычайны слон з`яўляецца персанажам адной з самых вядомых карцін сюррэаліста Сальвадора Далі - "Сон, выкліканы палётам пчалы вакол граната, за секунду да абуджэння".

Скульптуру з вядомым сланом усталявалі да адкрыцця выставачнага праекта "Сальвадор Далі". Афіцыйнае адкрыццё яе запланавана на 14 сакавіка, аднак ужо ў пятніцу 8 сакавіка скульптуру ўсталявалі на вуліцы Зыбіцкай ў цэнтры Мінска - адпаведныя фатаграфіі маментальна з`явіліся ў Instagram мінчан.

Яшчэ адну падобную скульптуру ўсталююць каля будынка Нацыянальнага мастацкага музея.

Экспанавацца скульптуры на вуліцах Мінска будуць да 30 чэрвеня бягучага года.

Мінск, 8 сакавіка 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/254/47112
Текущая дата: 24.12.2024