Аб гэтым паведамілі ў дырэкцыі фестывалю.
Сын вялікага коміка Чарлі Чапліна - Юджын Чаплін ўвойдзе ў журы першага міжнароднага цыркавога фестывалю "Ідал-Беларусь".
"Фестываль цыркавога мастацтва "Ідал-Беларусь" пройдзе з 13 па 16 верасня ў Гомелі, на манежы дзяржаўнага цырка. У склад журы форуму акрамя знакамітых дырэктараў цыркаў свету, імпрэсарыа і знакавых дзеячаў культуры ўвойдзе рэжысёр, сцэнарыст, сын вялікага коміка Чарлі Чапліна - Юджын Чаплін. Састаў міжнароднага журы ўжо зацверджаны", - распавялі ў дырэкцыі.
Падчас фестывалю пройдзе пяць шоу. У цяперашні час фарміруецца праграма культурнай падзеі.
Асаблівую ўвагу арганізатары надаюць фарміраванню культурнай праграмы для замежных артыстаў і гасцей. У абавязковым спісе наведванне знакавых славутасцяў рэгіёну, у тым ліку жамчужыны Гомельскай вобласці Палаца Румянцавых-Паскевічаў. Удзельнікам міжнароднага фестывалю прапануюць паспрабаваць нацыянальную кухню.
Арганізатарам першага міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва "Ідал-Беларусь" з`яўляецца заслужаны калектыў Беларусі "Відовішчна-культурны комплекс "Гомельскі дзяржаўны цырк".
Праект ініцыяваны народнымі артыстамі Расіі Аскольдам і Эдгардам Запашнымі і праходзіць пад патранатам Міністэрства культуры Беларусі.
Звязда, 3 чэрвеня 2018
Праект ініцыяваны народнымі артыстамі Расіі Аскольдам і Эдгардам Запашнымі і праходзіць пад патранатам Міністэрства культуры Беларусі.
Звязда, 3 чэрвеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/282/43653
Текущая дата: 22.12.2024