Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 4 сакавіка 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца шэсцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 302 дні.

Якія падзеі адбыліся 4 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 4 сакавіка

У 1386 годзе Ягайла быў каранаваны польскай каронай як Уладзіслаў II.
З 1999 года адзначаецца Дзень беларускай міліцыі.

Хто нарадзіўся 4 сакавіка

1634 год: Казімір Лышчынскі, вялікалітоўскі філосаф.
1782 год: Казімір Ельскі, беларускі скульптар.
1938 год: Леанід Трушко, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кампазітар і скрыпач Антоніа Вівальдзі і французскі кампазітар Поль Марыа.

4 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў ад 70-ці Архіпа і Філімона, а таксама роўнаапостальнай пакутніцы Апфіі.

Сонечны дзень 4 сакавіка прадвяшчае ўрадлівы год. Калі яшчэ не сышоў снег, лічылася, што вясна будзе позняя, пацяплее яшчэ не вельмі хутка.

Sputnik, 4 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/31/72950
Текущая дата: 16.11.2024