Якія падзеі адбыліся 4 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 4 сакавіка
У 1386 годзе Ягайла быў каранаваны польскай каронай як Уладзіслаў II.
З 1999 года адзначаецца Дзень беларускай міліцыі.
Хто нарадзіўся 4 сакавіка
1634 год: Казімір Лышчынскі, вялікалітоўскі філосаф.
1782 год: Казімір Ельскі, беларускі скульптар.
1938 год: Леанід Трушко, беларускі акцёр.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кампазітар і скрыпач Антоніа Вівальдзі і французскі кампазітар Поль Марыа.
4 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў ад 70-ці Архіпа і Філімона, а таксама роўнаапостальнай пакутніцы Апфіі.
Сонечны дзень 4 сакавіка прадвяшчае ўрадлівы год. Калі яшчэ не сышоў снег, лічылася, што вясна будзе позняя, пацяплее яшчэ не вельмі хутка.
Sputnik, 4 сакавіка 2024