Белорусский портал в Казахстане

У Хрышчэнскую куццю мінчане акуналіся ў палонку



18 студзеня, напярэдадні Хрышчэння Гасподня, у Цэнтры вадалазна-ратавальнай службы МНС на Цнянскім вадасховішчы ратавальнікі МНС зрабілі палонку, у якую маглі акунуцца ўсе ахвотныя.

Папярэдне клірык мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Яўген Свідэрскі па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта ажыццявіў абрад вялікага асвячэння вады.

Першымі ў іардань акунуліся самі супрацоўнікі МНС, якія 19 студзеня адзначаюць прафесійнае свята — Дзень ратавальніка.

Мерапрыемства праходзіла ў рамках супрацоўніцтва МНС з Беларускай праваслаўнай царквой.

БелаПАН
19 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/434/11869
Текущая дата: 25.12.2024