Белорусский портал в Казахстане

Адкрыўся барэльеф Барыса Маісеева



На «шэрым доме» у Магілёве, дзе прайшло дзяцінства спевака Барыса Маісеева, адкрыўся яго барэльеф.

Спявак пайшоў з жыцця летась 27 верасня. Каб ушанаваць яго памяць, землякі, сябры і калегі выступілі з прапановай устанавіць памятную дошку на доме па вуліцы Чалюскінцаў, 54, дзе ён жыў з 1954 па 1968 год.

Скончыўшы сем класаў магілёўскай школы нумар 10, ён паехаў пакараць Мінск, дзе паступіў у харэаграфічнае вучылішча. Менавіта адтуль пачалося яго ўзыходжанне да зорнага Алімпу. Ініцыятыву ўстаноўкі памятнага барэльефа на доме, дзе прайшло дзяцінства спевака, падтрымала Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі гарвыканкам. Барэльеф заслужанаму артысту Расійскай Федэрацыі Барысу Маісееву створаны і ўстаноўлены дзякуючы пазабюджэтным сродкам фонда Барыса Маісеева, заснаванага Сяргеем Гарохам.

Сення памятная дошка была прэзентаваная ў рамках афіцыйнай праграмы закрыцця фестывалю «Славянскі базар». Удзел у мерапрыемстве бралі прадстаўнікі Магілёўскага гарвыканкама, сябры і калегі артыста, жыхары.

— Барыс Маісееў заўсёды з любоўю і цеплынёй адносіўся да роднага горада, — адзначылі ў Магілёўскім гарвыканкаме. — Пачынаючы з 1994 года, ён уключаў ў гастрольны графік сольныя туры па Беларусі і асобую ўвагу ўдзяляў Магілёву. Яго канцэрты тут былі своеасаблівай творчай справаздачай.

Мемарыяльная дошка ўяўляе сабой дыск метровага дыяметра з граніту, на якім знаходзіцца барыльеф спевака. По кругу размешчана цытата : «Я люблю гэты горад, я люблю гэты дом». Па задумцы скульптара Філіпа Трушына, люстэркавы чорны граніт адлюстроўвае горад, у якім нарадзіўся Барыс Маісееў. Круг сімвалізуе завершанасць танца. Выява профіля артыста навеяна вокладкай аднаго з самых пазнавальных альбомаў Барыса Маісеева «Лебедзь». 

Аўтар: Нэлi Зігуля
Звязда, 16 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/55/70145
Текущая дата: 16.11.2024