Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 9 траўня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца сто дваццаць дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 236 дзён.

Сёння адзначаецца Дзень Перамогі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 9 траўня

У 1945 годзе савецкія войскі вызвалілі канцлагер Тэрэзін.
У 1953 годзе ў Мінску выйшаў першы нумар часопіса "Маладосць".

Хто нарадзіўся 9 траўня

1941 год: Леанід Давідзенка, беларускі скульптар, педагог.

Таксама сёння нарадзіўся іспанскі філосаф Хасэ Артэга-і-Гасет.

9 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Васіля, святога Сцяпана і праведнай дзевы Глафіры.

У народзе святую празвалі Глафіра Гарошніца, у гэтую пору надыходзіў час саджаць гарох. Калі ж на бярозах ужо разгарнуліся лісты, можна саджаць і бульбу.

Калі зранку 9 мая дзьме моцны вецер, у бліжэйшыя дні будзе яснае і цёплае надвор`е. Шмат расы прадвяшчае добры ўраджай агуркоў.

Sputnik, 9 траўня 2023


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/63/69407
Текущая дата: 17.11.2024