Сёння адзначаецца Дзень Перамогі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 9 траўня
У 1945 годзе савецкія войскі вызвалілі канцлагер Тэрэзін.
У 1953 годзе ў Мінску выйшаў першы нумар часопіса "Маладосць".
Хто нарадзіўся 9 траўня
1941 год: Леанід Давідзенка, беларускі скульптар, педагог.
Таксама сёння нарадзіўся іспанскі філосаф Хасэ Артэга-і-Гасет.
9 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Васіля, святога Сцяпана і праведнай дзевы Глафіры.
У народзе святую празвалі Глафіра Гарошніца, у гэтую пору надыходзіў час саджаць гарох. Калі ж на бярозах ужо разгарнуліся лісты, можна саджаць і бульбу.
Калі зранку 9 мая дзьме моцны вецер, у бліжэйшыя дні будзе яснае і цёплае надвор`е. Шмат расы прадвяшчае добры ўраджай агуркоў.
Sputnik, 9 траўня 2023