Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 4 траўня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца сто дваццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 241 дзень.

Якія падзеі адбыліся 4 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 4 траўня

У 1995 годзе быў прыняты Закон "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь".

Хто нарадзіўся 4 траўня

1715 год: Геранім Фларыян Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат.
1799 год: Фларыян Бохвіц, польска-беларускі асветнік, філосаф, пісьменнік.
1819 год: Фларыян Міладоўскі, беларускі кампазітар, піяніст і педагог.
1853 год: Станіслаў Нарбут, урач, вучоны-медык, мецэнат.
1932 год: Мікола Прашковіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык.

Таксама сёння нарадзілася брытанская актрыса Одры Хепбёрн.
4 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Януарыя і пакутнікаў Прокла, Сосія, Фаўста і іншых.

Калі ў гэты час ужо пачынала квітнець чаромха, лета будзе гарачым.

Калі кветак на кусце шмат, улетку будзе шмат дажджоў.

Лічылася таксама, што калі лес яшчэ не апрануўся ў лісце, а ў ім ужо спяваюць салаў`і, добрага ўраджаю чакаць не варта.

Sputnik, 4 траўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/64/69345
Текущая дата: 17.11.2024