Якія падзеі адбыліся 4 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 4 траўня
У 1995 годзе быў прыняты Закон "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь".
Хто нарадзіўся 4 траўня
1715 год: Геранім Фларыян Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат.
1799 год: Фларыян Бохвіц, польска-беларускі асветнік, філосаф, пісьменнік.
1819 год: Фларыян Міладоўскі, беларускі кампазітар, піяніст і педагог.
1853 год: Станіслаў Нарбут, урач, вучоны-медык, мецэнат.
1932 год: Мікола Прашковіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык.
Таксама сёння нарадзілася брытанская актрыса Одры Хепбёрн.
4 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Януарыя і пакутнікаў Прокла, Сосія, Фаўста і іншых.
Калі ў гэты час ужо пачынала квітнець чаромха, лета будзе гарачым.
Калі кветак на кусце шмат, улетку будзе шмат дажджоў.
Калі кветак на кусце шмат, улетку будзе шмат дажджоў.
Лічылася таксама, што калі лес яшчэ не апрануўся ў лісце, а ў ім ужо спяваюць салаў`і, добрага ўраджаю чакаць не варта.
Sputnik, 4 траўня 2023