Аб гэтым паведамляецца ў тэлеграм-канал «МУС Беларусі».
— Развіццё сучаснага грамадства характарызуецца імклівым тэхнічным прагрэсам, пры гэтым інфармацыйная бяспека з кожным днём набывае ўсё большае значэнне, з’яўляючыся абавязковай умовай дабрабыту грамадства і дзяржавы, — адзначыў кіраўнік МУС у віншаванні. — Сёння як ніколі ваша служба набывае асаблівую актуальнасць. Аператыўнасць рэагавання, мабільнасць і тэхнічная аснашчанасць вашых падраздзяленняў дазваляюць паспяхова супрацьстаяць кіберзлачыннасці. Ад вас патрабуюцца асаблівыя веды, таму кожны прадстаўнік службы — сапраўдны прафесіянал, пісьменны спецыяліст, які ідзе ў нагу з часам. Вы не толькі змагаецеся са зламыснікамі, але і займаецеся аналітычнай працай, робячы ўсё, каб палепшыць абарону нашых грамадзян. Юбілейная дата — гэта не проста чарговая старонка гісторыі, але і добрая нагода ацаніць пройдзены шлях, паставіць пэўныя задачы на будучыню.
Кубракоў выказаў перакананне, што супрацоўнікі службы, валодаючы высокай кваліфікацыяй, багатым духоўным светам, гатовыя эфектыўна супрацьстаяць любым пагрозам і выклікам, з’яўляюцца годнымі сынамі сваёй Радзімы і надзейнымі абаронцамі народа.
Ён таксама выказаў асобную падзяку ветэранам падраздзяленняў і пажадаў усім служачым моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, новых дасягненняў у такой адказнай дзейнасці.
Звязда, 28 лістапада 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/84/67212
Текущая дата: 17.11.2024