Белорусский портал в Казахстане

Больш за кілаграм наркотыкаў канфіскавана ў бухгалтара сталічнай фірмы



Супрацоўнікамі наркакантролю Маскоўскага РУУС сталіцы пры падтрымцы байцоў «Алмаза» затрыманы 37-гадовы бухгалтар адной з мінскіх фірм, які займаўся распаўсюджваннем наркотыкаў.

Аператыўнікі затрымалі наркакур’ера з доказамі злачынства ў Дзяржынскім раёне ў той момант, калі ён рыхтаваў адну з закладак з псіхатропам. Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, спецыяльна для ажыццяўлення сваёй злачыннай дзейнасці мужчына набыў касцюм камуфляжнай расфарбоўкі, абсталяваў яго камерай з функцыяй вызначэння каардынат фатаграфіі і схаванай зараднай прыладай.

Пры сабе і ў тайніках-закладках у затрыманага знойдзена і канфіскавана больш за 600 грамаў гашышу і больш за 500 грамаў марыхуаны.

Раней мужчына ў поле зроку праваахоўнікаў не трапляў. Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманага і распачалі крымінальную справу за незаконнае абарачэнне наркотыкаў.

Сяргей Расолька
Звязда, 16 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/36/63504
Текущая дата: 16.11.2024