Аператыўнікі затрымалі наркакур’ера з доказамі злачынства ў Дзяржынскім раёне ў той момант, калі ён рыхтаваў адну з закладак з псіхатропам. Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, спецыяльна для ажыццяўлення сваёй злачыннай дзейнасці мужчына набыў касцюм камуфляжнай расфарбоўкі, абсталяваў яго камерай з функцыяй вызначэння каардынат фатаграфіі і схаванай зараднай прыладай.
Пры сабе і ў тайніках-закладках у затрыманага знойдзена і канфіскавана больш за 600 грамаў гашышу і больш за 500 грамаў марыхуаны.
Раней мужчына ў поле зроку праваахоўнікаў не трапляў. Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманага і распачалі крымінальную справу за незаконнае абарачэнне наркотыкаў.
Сяргей Расолька
Звязда, 16 лютага 2022
Сяргей Расолька
Звязда, 16 лютага 2022