Белорусский портал в Казахстане

Пара мінчукоў спрабавала скрасці з крамы касметыку на больш чым Br500



Мужчына і жанчына затрыманыя за крадзеж касметыкі ў Мінску, паведамілі ў МУС.

На вуліцы Несцерава ў краме касметыкі і парфумерыі спрацавала кнопка трывожнай сігналізацыі. Міліцыянтаў выклікалі прадаўцы, якія ўбачылі, што пара наведвальнікаў крадзе тавар. Мужчына паспеў схавацца, а яго напарніцы перашкодзіў персанал крамы. Прыбыўшыя на выклік супрацоўнікі Дэпартамента аховы па прыкметах затрымалі падазраванага ў некалькіх кварталах ад крамы.

Як высветлілася, 38-гадовы мінчанін быў неаднаразова судзімы, у тым ліку за крадзеж, рабаўніцтва і незаконны абарот наркотыкаў.

Выкрадзены тавар на суму звыш Br500 фігуранты складавалі ў вочка для захоўвання. Касметыку яны планавалі перапрадаць на рынку па больш нізкай цане.

У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа за крадзеж.

Звязда, 16 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/38/62933
Текущая дата: 16.11.2024