На вуліцы Несцерава ў краме касметыкі і парфумерыі спрацавала кнопка трывожнай сігналізацыі. Міліцыянтаў выклікалі прадаўцы, якія ўбачылі, што пара наведвальнікаў крадзе тавар. Мужчына паспеў схавацца, а яго напарніцы перашкодзіў персанал крамы. Прыбыўшыя на выклік супрацоўнікі Дэпартамента аховы па прыкметах затрымалі падазраванага ў некалькіх кварталах ад крамы.
Як высветлілася, 38-гадовы мінчанін быў неаднаразова судзімы, у тым ліку за крадзеж, рабаўніцтва і незаконны абарот наркотыкаў.
Як высветлілася, 38-гадовы мінчанін быў неаднаразова судзімы, у тым ліку за крадзеж, рабаўніцтва і незаконны абарот наркотыкаў.
Выкрадзены тавар на суму звыш Br500 фігуранты складавалі ў вочка для захоўвання. Касметыку яны планавалі перапрадаць на рынку па больш нізкай цане.
У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа за крадзеж.
Звязда, 16 студзеня 2022