Белорусский портал в Казахстане

Двое непаўналетніх жыхароў Брэста асуджаны на 10 гадоў калоніі за наркотыкі



У судзе Ленінскага раёна Брэста вынеслі прысуд двум непаўналетнім жыхарам па крымінальнай справе аб незаконным абароце псіхатропных рэчываў у буйным памеры, паведамілі ў прэс-службе абласнога суда.

На лаве падсудных апынуліся берасцейцы 2003 і 2004 гадоў нараджэння. Раней у абвінавачаных не было праблем з законам.

Устаноўлена, што прыяцелі набылі ў схованках на тэрыторыі вобласці сінтэтычныя наркотыкі — 60,88 г мефедрона і 177,14 г альфа-PVP. У гаражы па ул.Кар`ернай ў Брэсце хлопцы расфасоўвалі псіхатропы на больш дробныя партыі, якія затым таксама закладвалі ў схованкі. Інфармацыю аб іх месцазнаходжанні наркакур’еры паведамлялі куратару праз інтэрнэт, атрымліваючы плату за кожную закладку.

Суд прызнаў хлопцаў вінаватымі па ч.4 арт.328 (незаконнае з мэтай збыту набыццё, захоўванне і перавозка псіхатропных рэчываў у буйным памеры, учыненыя арганізаванай групай) КК. Кожны з абвінавачаных асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у выхаваўчай калоніі.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Звязда, 5 ліпеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/43/60064
Текущая дата: 03.10.2024