Белорусский портал в Казахстане

Кібермахляры завабліваюць у свае сеткі ад імя «Беларуснафты»



Зламыснікі ў Сеткі зладзілі махлярскую акцыю, прыкрываючыся імем вытворчага аб’яднання «Беларуснафта». Пра гэта нафтавая кампанія папярэджвае на сваім сайце.

У Інтэрнэце невядомыя стварылі старонку з абяцаннем грашовага выйгрышу пры ўмове рассылання паведамлення 20 сябрам і пяці групах (чатам). «Беларуснафта» не мае да гэтага дачынення. Аб усіх акцыях, якія праводзяцца ёю можна даведацца на афіцыйным сайце azs.belorusneft.by у раздзеле «Акцыі і прапановы».

У кампаніі таксама заклікаюць не пераходзіць па падазроным спасылках. Да гэтай радзе варта прыслухацца, бо часцяком мэта кібермахляроў — займець персанальныя дадзеныя ахвяры, асабліва рэквізіты доступу да яе банкаўскага рахунку (карт-рахунку).

Дадзеная кампанія стала не адзінай, ад імя якой у Інтэрнэце актыўнічаюць нядобрасумленныя асобы. Пра гэта таксама папярэджвалі ў гандлёвай сеткі «Еўраопт».

Звязда, 15 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/44/60529
Текущая дата: 16.11.2024