У Інтэрнэце невядомыя стварылі старонку з абяцаннем грашовага выйгрышу пры ўмове рассылання паведамлення 20 сябрам і пяці групах (чатам). «Беларуснафта» не мае да гэтага дачынення. Аб усіх акцыях, якія праводзяцца ёю можна даведацца на афіцыйным сайце azs.belorusneft.by у раздзеле «Акцыі і прапановы».
У кампаніі таксама заклікаюць не пераходзіць па падазроным спасылках. Да гэтай радзе варта прыслухацца, бо часцяком мэта кібермахляроў — займець персанальныя дадзеныя ахвяры, асабліва рэквізіты доступу да яе банкаўскага рахунку (карт-рахунку).
Дадзеная кампанія стала не адзінай, ад імя якой у Інтэрнэце актыўнічаюць нядобрасумленныя асобы. Пра гэта таксама папярэджвалі ў гандлёвай сеткі «Еўраопт».
Звязда, 15 верасня 2021