Белорусский портал в Казахстане

Напярэдадні затрымання жыхар Магілёва зрабіў каля 140 закладак



Супрацоўнікі наркакантролю ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з калегамі з Кастрычніцкага РУУС сталіцы затрымалі на месцы злачынства 26-гадовага жыхара Магілёва, які больш за год рабіў закладкі на тэрыторыі Мінска.

Паводле інфармацыі аператыўнікаў, мужчына пражываў у інтэрнаце і працаваў на адным з прадпрыемстваў горада. З мэтай падпрацоўкі ўладкаваўся ў інтэрнэт-краму па продажы наркотыкаў. Набываючы буйныя партыі забароненых рэчываў, наркакур`ер фасаваў іх на дробныя дозы і з дапамогай закладак распаўсюджваў у розных раёнах сталіцы. ГУУС Мінгарвыканкама паведамляе цікавую дэталь: характэрна, што затрыманы абгортваў тавар у ізастужку з лагатыпам арганізацыі, у якой працаваў.

Устаноўлена, што апошнія паўгода мужчына прадаваў метадон, мефедрон і гашыш сваім знаёмым з рук у рукі.

У ходзе затрымання праваахоўнікі выявілі ў мужчыны больш за 25 грамаў метадону і электронныя вагі. Таксама ў тэлефоне ў мужчыны былі выяўленыя фатаграфіі мясцовасці, дзе захоўвалася каля 140 закладак.

Вядома, што раней затрыманы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў.

Сяргей Расолька
Звязда, 20 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/49/57059
Текущая дата: 03.10.2024