Праект абмяркоўваўся на планёрцы Магілёўскага гарвыканкама, піша mogilevnews.by.
Двухпавярховыя хаты даваеннай пабудовы па вуліцы Мянжынскага ў Магілёве плануюць знесці, а на вызваленых плошчах узвесці шматпавярховую забудову сучаснага тыпу.
Гаворка ідзе пра маральна і фізічна састарэлыя дамы, якія маюць патрэбу ў капітальным рамонце. На адным з іх былі праведзены рамонтныя работы, вынік якіх, па меркаванні ўлады, даказаў эканамічную немэтазгоднасць абнаўлення будынка.

Адпаведным службам гарвыканкама даручана вывучыць варыянты рэалізацыі гэтага праекта. Калі ж у выніку прымуць рашэнне па зносе двухпавярховых дамоў, рабіць гэта будуць з улікам маёмасных правоў іх жыхароў.
Звязда, 17 снежня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/74/50932
Текущая дата: 17.11.2024