Двухпавярховыя хаты даваеннай пабудовы па вуліцы Мянжынскага ў Магілёве плануюць знесці, а на вызваленых плошчах узвесці шматпавярховую забудову сучаснага тыпу.
Гаворка ідзе пра маральна і фізічна састарэлыя дамы, якія маюць патрэбу ў капітальным рамонце. На адным з іх былі праведзены рамонтныя работы, вынік якіх, па меркаванні ўлады, даказаў эканамічную немэтазгоднасць абнаўлення будынка.

Адпаведным службам гарвыканкама даручана вывучыць варыянты рэалізацыі гэтага праекта. Калі ж у выніку прымуць рашэнне па зносе двухпавярховых дамоў, рабіць гэта будуць з улікам маёмасных правоў іх жыхароў.
Звязда, 17 снежня 2019