Белорусский портал в Казахстане

Якія новыя рэйсы плануецца запусціць у 2025 годзе, распавёў Галоўчанка



Якія новыя рэйсы плануецца запусціць у 2025 годзе, распавёў у інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны» прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.

«Напрамкаў для авіяпералётаў у 2025 годзе стане больш, попыт ёсць. Мы працягнем развіваць кітайскі кірунак, ён вельмі запатрабаваны. У прапрацоўцы яшчэ адзін рэйс у Кітай. Плануем запусціць таксама рэйс у Аман — гэта будзе ў асноўным турыстычны маршрут. Думаю, будзем адкрываць новыя рэйсы і ў Расію, асабліва з надыходам цёплага сезона», — сказаў Раман Галоўчанка.

На пытанне, ці з’явяцца новыя самалёты ў авіяпарку, прэм’ер-міністр адказаў: «З’явяцца. Упэўнены, што ў наступным годзе вы іх убачыце».

Звязда, 31 снежня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/1/76585
Текущая дата: 06.01.2025