«Напрамкаў для авіяпералётаў у 2025 годзе стане больш, попыт ёсць. Мы працягнем развіваць кітайскі кірунак, ён вельмі запатрабаваны. У прапрацоўцы яшчэ адзін рэйс у Кітай. Плануем запусціць таксама рэйс у Аман — гэта будзе ў асноўным турыстычны маршрут. Думаю, будзем адкрываць новыя рэйсы і ў Расію, асабліва з надыходам цёплага сезона», — сказаў Раман Галоўчанка.
На пытанне, ці з’явяцца новыя самалёты ў авіяпарку, прэм’ер-міністр адказаў: «З’явяцца. Упэўнены, што ў наступным годзе вы іх убачыце».
Звязда, 31 снежня 2024