Пра гэта паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ААТ «Белавія» Анастасія Навуменка.
Беларускі перавозчык адкрывае рэгулярныя палёты туды з 30 мая.
Рэйсы па маршруце Мінск — Талін — Мінск будуць адбывацца чатыры разы на тыдзень з вылетам з нашай сталіцы ў 8.50 па панядзелках, чацвяргах і ў 15.50 па аўторках і суботах з прыбыццём у міжнародны аэрапорт Таліна імя Ленарта Меры. Зваротны рэйс плануецца рабіць з вылетам у 10.45 па панядзелках, чацвяргах і ў 17.45 па аўторках і суботах з прылётам у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» (час для аэрапортаў указаны мясцовы).
Кошт авіябілетаў у адзін бок — ад 93 еўра, уключаючы таксы і зборы, і ад 178 еўра — туды-назад. Білеты ўжо ў продажы. Палёты плануецца рабіць на камфартабельным авіялайнеры Embraer 175, які ўмяшчае 76 пасажыраў. Пералёт зойме адну гадзіну 15 хвілін.
Аўтар: Сяргей Расолька
Звязда, 3 красавіка 2019
Звязда, 3 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/32/47383
Текущая дата: 24.11.2024