Новости по теме

https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З 31 сакавіка 2019 г. авіякампанія «Белавія» пераходзіць на летні расклад


Белавія дзеліцца планамі на лета

ААТ “Авіякампанія “Белавія” ўводзіць новы расклад руху самалётаў у рамках сезона ІАТА “Лета 2019” з 31 сакавіка 2019 года па 26 кастрычніка 2019 года.

У летнім сезоне плануецца працяг выканання рэйсаў зімовага раскладу ў Варонеж з частатой 4 рэйса на тыдзень, а таксама Кішынёў - пры гэтым варта адзначыць, што палёты ў сталіцу Малдовы будуць выконвацца штодзень.

У параўнанні з сезонам "Лета-2018" авіякампанія плануе павелічэнне колькасці рэйсаў у Барселону, Рыгу, Сочы, Стамбул да 6 рэйсаў на тыдзень, а ў Алматы, Баку і Берлін - да 5. Палёты ў Караганду і Паўладар будуць выконвацца 2 разы на тыдзень, у Ерэван - 3. З новага летняга сезону палёты ў Будапешт і Краснадар павялічацца да 4 раз на тыдзень, а ў Парыж - да 11. Для зручнасці пасажыраў у перыяд адпачынкаў у Ларнаку будзе выконвацца да 5 рэйсаў на тыдзень, у Тэль-Авіў - да 7 рэйсаў на тыдзень, акрамя суботы, па чацвяргах - 2 рэйса ў дзень.

“Павелічэнне частаты выканання рэгулярных рэйсаў стала вынікам ўважлівага аналізу пасажырапатоку і растучага попыту як на прамыя авіяперавозкі з Мінска і ў Мінск, так і на палёты па маршрутах, у якіх Мінск з'яўляецца зручным транзітным пунктам. Акрамя таго, з 30 мая 2019 авіякампанія адкрывае новы рэгулярны напрамак Мінск-Талін-Мінск з частатой 4 рэйса на тыдзень (па панядзелках, аўторках, чацвяргах і суботах), а ўжо з 22 красавіка мы пачнём выконваць рэгулярныя палёты ў аэрапорт Шарамеццева двойчы ў дзень. Запланаваныя меры дадуць магчымасць задаволіць попыт пасажыраў на авіяперавозкі і пашырыць транзітныя магчымасці авіякампаніі. Авіякампанія працягвае вывучаць магчымасці для адкрыцця новых рэгулярных напрамкаў.

У ліку галоўных прыярытэтаў авіякампаніі ў надыходзячым сезоне традыцыйна застаюцца падтрыманне высокага ўзроўню бяспекі палётаў і павышэнне ўзроўню сэрвісу. Адным з асноўных напрамкаў развіцця таксама з'яўляецца мадэрнізацыя флоту“, - сказаў генеральны дырэктар авіякампаніі “Белавія” Анатоль Гусараў.

На летні сезон запланавана адкрыццё новых чартэрных кірункаў з вылетам з Мінска па наступных маршрутах: Ханья (Грэцыя), Ламецыя-Тэрме (Італія), і аднаўленне пасля працяглага перапынку палётаў у Энфіду (Туніс).

Што тычыцца новых чартэрных праграм з абласных аэрапортаў рэспублікі, то “Белавія” плануе адкрыць рэйсы з Брэста, Гродна і Магілёва ў Энфіду, а таксама з Гомеля ў Манасцір (Туніс).

Усяго ў летнім сезоне плануецца павелічэнне частаты па 15 напрамках, а таксама з’явяцца 2 новыя маршруты. Колькасць чартэрных рэйсаў павялічыцца больш чым на 15 %.

Звяртаем вашую ўвагу, што з пачатку 2019 г. авіякампанія ўвяла новую паслугу “стоповер” для транзітных пасажыраў.

Служба даведкі

106 (Толькі па Беларусі)
+375 17 220 25 55

support@belavia.by

Кoличество переходов на страницу: 448