Белорусский портал в Казахстане

Нацыянальны банк Беларусі ўжо замовіў купюру ў 200.000 беларускіх рублёў



Плануецца выпусціць яе ў абарот у пачатку 2012 года. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі 20 кастрычніка ў Мінску старшыня Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.

Нацыянальны банк ужо замовіў купюру ў 200.000 беларускіх рублёў.

Паводле слоў старшыні Нацбанка, на купюры будзе адлюстраваны адзін з твораў беларускай архітэктуры.

Акрамя таго, Надзея Ермакова адзначыла, што разліковыя білеты наміналам у дзесяць і дваццаць беларускіх рублёў "сябе зжылі".

"Для таго каб надрукаваць гэтыя дзясятачкі, дваццатачкі, расходуюцца вялікія грошы. Мы ўнеслі прапанову ўраду, каб цэны акругляліся ў межах 50 беларускіх рублёў, каб пакінуць толькі гэты разліковы білет", — сказала яна.

БелаПАН
20 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1000/9974
Текущая дата: 19.11.2024