Белорусский портал в Казахстане

У Лепелі адкрылі помнік Льву Сапегу



11 верасня ў Лепелі ўрачыста адкрылі помнік вялікаму гетману і вялікаму канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу. Адзін з найвядомейшых беларускіх магнатаў пэўны час валодаў гэтым горадам.

Агульная вышыня помніка з пастаментам каля 3,5 метраў. Леў Сапега апрануты ў кунтуш паўзверх кірасы, у правай руцэ трымае булаву — адзнаку гетманскай улады, а левай абапіраецца на эфес шляхецкай шаблі. Аўтар помніка — мінчанін Леў Аганаў, які раней выканаў помнік Папу Рымскаму Бенедыкту ХVI, усталяваны 15 чэрвеня 2008 года ля касцёла святога Тадэвуша ў мястэчку Лучай Пастаўскага раёна.

Ініцыятарам стварэння помніка славутаму палітычнаму і ваеннаму дзеячу ВКЛ стаў пробашч мясцовай рыма-каталіцкай парафіі святога Казіміра ксёндз Андрэй Аніскевіч. Пры гэтым ідэя ўсталявання манумента катэгарычна не падабалася праваслаўнай царкве.

Сяржук Серабро
Народныя навіны Віцебска
11 верасня 2010
фота на lepel.by




Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1143/1901
Текущая дата: 29.12.2024