Панядзелак 23 снежня 2024 г.

https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Леў Сапега


Лев Сапега
Lew Sapeha

Выдатны дзяржаўны, грамадзкі, палітычны і літаратурны дзеяч XVI-XVII стагоддзяў.


СЛеў Сапегаакратар Вялікага Літоўскага Княства (1580 - 1585)

Падканцлер Вялікага Літоўскага Княства (1585 - 1589)

Канцлер Вялікага Літоўскага Княства (1589 - 1623)

Ваявода віленскі (з 1621)

Гэтман Вялікага Літоўскага Княства (1625 - 1633)

Маршалак Вялікага Літоўскага Княства (1633)

Нарадзіўся 4 сакавіка 1557г. у вёсцы Астроўна каля Віцебска. Паходзіў з роду вялікіх літоўскіх князёў - быў у далёкай кроўнай сувязі з Гедымінавічамі. Гербы:"Пагоня","Ліс","Сапега".

Па смерці бацькі маці аддала свайго сына на выхаванне  магнату Мікалаю Радзівілу Чорнаму у Нясвіж. І потым, праз  увесь  час пабыту пры двары спачатку Батуры, а потым Жыгімонта III Вазы Леў Сапега падтрымліваў сувязі з Радзівіламі.

Пад час вайны Літвы з Маскоўскім Княствам (пры Іване IV) Сапега на свой кошт сфармаваў гусарскі полк.

У складаных палітычных умовах 1588г. пад кіраўніцтвам падканцлера Льва Сапегі быў перапрацаваны і надрукаваны уласным коштам у друкарні братоў Мамонічаў у Вільні Літоўскі Статут у трэцяй рэдакцыі, які выразна забяспечваў правы беларускае мовы як урадавае у тагачаснае Рэчы Паспалітае.

Стаяў на чале пасольства ў Маскву 1600-1601г.г. У 24 пунктах "Спосабаў вечнага міру", прапанаваных пасламі, Сапега спасылаўся на славянскую еднасць і заклікаў да саюзу дзвух хрысціянскіх дзяржаў.

Пайшоў з жыцця 7 ліпеня 1633г. Пахаваны у Вільні ў касцёле св.Міхала.

У асобе Льва Сапегі Вялікае Княства страціла апошняга абаронцу сваіх правоў, а ліцвіны (беларусы)-абаронцу свае культуры, мовы і нацыянальнасці.

Словы Сапегі на сойме 1588 г. сучасны дагэтуль: "Абачывалі то ўсіх вякоў людзі мудрыя, што ў каждай рэчыпаспалітай чалавеку нічога ня маець быці дарожшага над вольнасьць, а няволяй так ся маець гыдзіці, што ня толькі скарбамі, але сьмерцю яе ад сабе адганяці павінен".

У гонар славутага продка ў Мінску названа вуліца.  У Лепелі пастаўлены помнік.

(Скарыставаны архіўныя матэрыялы: Scriptores rerum polonicarum. Archivum Domu Radziwillów. Kraków 1885. /t.VIII/ )

Кoличество переходов на страницу: 3959


Комментарии