Беларускі лідар правёў у аўторак нараду па пытанні ўдасканалення інфармацыйнай палітыкі ў краіне.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў агітаваць за сваё і прапагандаваць свой лад жыцця.
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што тэма процідзеяння сучасным пагрозам у сферы нацыянальнай бяспекі працягвае быць актуальнай, акрамя таго на рэспубліку ўзмацняецца ціск з боку заходніх краін.
"Амаль трэць стагоддзя мы будуем сваю дзяржаву і ўвесь час падвяргаемся ідэалагічным, інфармацыйным, ваенным і псіхалагічным пагрозам. Мы знаходзімся фактычна пад гэтым прэсам з боку калектыўнага Захаду – Вашынгтона і яго саюзнікаў", - цытуе БелТА Лукашэнку.
Паводле яго слоў, мэты ў Захаду ўсё тыя ж – дэстабілізаваць сітуацыю ў рэспубліцы, змяніць уладу і канстытуцыйны лад, паставіць паслухмяных Захаду людзей ва ўладзе.
Не шкадуюць на гэта і тэхналогій. Прэзідэнт звярнуў увагу, што людзям цяжка аддзяліць праўду ад хлусні, не з’яўляючыся рэальным удзельнікам падзей. У такім разе яны атрымліваюць многа інфармацыі ў выглядзе хлусні і фэйкаў.
"На Захадзе палітыку ў прынцыпе даўно ператварылі ў пастановачнае кіно, шоу. Людзей прызвычаілі да такога фармату падачы інфармацыі, таму праўда часам не цікавая. Цікавей фэйк, шоу. Таму што прыгожа пастаўлены", - дадаў Лукашэнка.
Сярод праблем ён назваў веру людзей у фэйкавыя сюжэты, таму насельніцтва краіны трэба абараніць, бо любая гібрыдная вайна, "гэта барацьба за розумы людзей".
Выйсце – весці сваю контрпрапаганду і не саромецца слова "прапагандыст".
"Таму няма нічога небяспечнага, калі мы будзем прапагандаваць свой лад жыцця, сваё і агітаваць за гэта. Але трэба навучыцца весці і контрпрапаганду супраць той прапаганды, якая разгорнута супраць нас. Трэба выпрацаваць механізмы процідзеяння, контрмеры", - сказаў Лукашэнка.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/184/65210
Текущая дата: 20.11.2024