Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 5 ліпеня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца сто восемдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 179 дзён.

Якія падзеі адбыліся 5 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 5 ліпеня

У 1772 годзе Расія, Аўстра-Венгрыя, Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат пра Першы падзел Рэчы Паспалітай.
У 1969 годзе адбылося адкрыццё мемарыяльнага комплекса "Хатынь".

Хто нарадзіўся 5 ліпеня

1965 год: Людміла Рублеўская, беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык.
1970 год: Андрэй Лукашэвіч, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Жан Както і нямецкі палітык Клара Цэткін.

5 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Галактыёна і Юліаніі, а таксама святапакутніка Яўсевія.

Сяляне ў гэты дзень звычайна змагаліся са шкоднікамі, якія псавалі пасевы. Для гэтага гатавалі настойку з часнаку, якой апырсквалі лісце. Таксама нарыхтоўвалі банныя венікі.

Калі на Юліану падаў дождж, гэта прадвяшчала добры ўраджай ільну і хлеба. Шмат камароў абяцалі добрае і сонечнае надвор`е.

Sputnik, 5 ліпеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/22/74627
Текущая дата: 15.11.2024