Якія падзеі адбыліся 5 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 5 ліпеня
У 1772 годзе Расія, Аўстра-Венгрыя, Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат пра Першы падзел Рэчы Паспалітай.
У 1969 годзе адбылося адкрыццё мемарыяльнага комплекса "Хатынь".
Хто нарадзіўся 5 ліпеня
1965 год: Людміла Рублеўская, беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык.
1970 год: Андрэй Лукашэвіч, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Жан Както і нямецкі палітык Клара Цэткін.
5 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Галактыёна і Юліаніі, а таксама святапакутніка Яўсевія.
Сяляне ў гэты дзень звычайна змагаліся са шкоднікамі, якія псавалі пасевы. Для гэтага гатавалі настойку з часнаку, якой апырсквалі лісце. Таксама нарыхтоўвалі банныя венікі.
Калі на Юліану падаў дождж, гэта прадвяшчала добры ўраджай ільну і хлеба. Шмат камароў абяцалі добрае і сонечнае надвор`е.
Sputnik, 5 ліпеня 2024