Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 2 чэрвеня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца сто пяцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 212 дзён.

Якія падзеі адбыліся 2 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 2 чэрвеня

У 1792 годзе Браславу быў нададзены герб.

Хто нарадзіўся 2 чэрвеня

1923 год: Іван Марчанка, беларускі гісторык.
1943 год: Юрый Івашчанка, беларускі архітэктар.

Таксама сёння нарадзіўся дацкі паэт і пісьменнік Карл Адольф Г`елеруп.

2 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Фалалея, Аляксандра і Астэрыя.

У гэты дзень працягваюцца працы ў агародзе. У залежнасці ад надвор`я гаспадыні саджаюць агуркі, цыбулю, капусту, гарбузы.

Калі на елках бачылі шмат шышак, меркавалі, што і агуркоў у гэтым годзе будзе вельмі шмат.

Дождж прадказвалі па паводзінах качак: калі яны ўвесь дзень ныраюць у ваду, надвор`е сапсуецца. Калі ж увечары шмат расы, назаўтра будзе добрае надвор`е.

Sputnik, 2 чэрвеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/26/74383
Текущая дата: 15.11.2024