Якія падзеі адбыліся 2 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 2 чэрвеня
У 1792 годзе Браславу быў нададзены герб.
Хто нарадзіўся 2 чэрвеня
1923 год: Іван Марчанка, беларускі гісторык.
1943 год: Юрый Івашчанка, беларускі архітэктар.
Таксама сёння нарадзіўся дацкі паэт і пісьменнік Карл Адольф Г`елеруп.
2 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Фалалея, Аляксандра і Астэрыя.
У гэты дзень працягваюцца працы ў агародзе. У залежнасці ад надвор`я гаспадыні саджаюць агуркі, цыбулю, капусту, гарбузы.
Калі на елках бачылі шмат шышак, меркавалі, што і агуркоў у гэтым годзе будзе вельмі шмат.
Дождж прадказвалі па паводзінах качак: калі яны ўвесь дзень ныраюць у ваду, надвор`е сапсуецца. Калі ж увечары шмат расы, назаўтра будзе добрае надвор`е.
Sputnik, 2 чэрвеня 2024