Белорусский портал в Казахстане

Нацыянальны аэрапорт Мінск упершыню абслужыў больш за паўмільёна пасажыраў за месяц



Месячны пасажырапаток Нацыянальнага аэрапорта Мінск у ліпені 2018 года перавысіў паўмільёна пасажыраў. Такая інфармацыя размешчана на сайце аэрапорта.

Упершыню за сваю гісторыю аэрапорт абслужыў больш за 500 тыс. пасажыраў на працягу аднаго няпоўнага месяца.

Рэкордны паўмільённы пасажыр быў абслужаны на рэйсе В2-927 авіякампаніі "Белавія" па напрамку Мінск-Краснадар. Вылет выконваўся ў 00.40 па мясцовым часе 30 ліпеня.

Прырост пасажырапатоку за няпоўны ліпень гэтага года склаў 7,6 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года. З пачатку года абслужана 2,45 млн пасажыраў, што, паводле даных на 30 ліпеня, больш на 8,5 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

30 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/566/44349
Текущая дата: 15.11.2024