Такое меркаванне 3 верасня ў час навукова-практычнай канферэнцыі "Рагачоўскія чытанні", арганізаванай падчас Дня беларускага пісьменства, выказаў намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Аляксандр Сукала.
На думку акадэміка, правядзенне творчых святаў, такіх як Дзень беларускага пісьменства, - гэта не толькі даніна традыцыям, у іх закладзены глыбокі сэнс спазнання свету і грамадскага жыцця.
"Каб упэўнена ісці наперад, пераадольваць выклікі часу, неабходна асэнсаванае паняцце мінулага і сучаснасці. Таму навукоўцы НАН надаюць вялікае значэнне развіццю гуманітарных ведаў, асабліва вывучэнню роднай мовы, літаратуры, гісторыі, культуры. Гэта не толькі нацыянальны атрыбут, гэта падмурак дзяржаўнасці", - сказаў Аляксандр Сукала.
Ён звярнуў увагу на тое, што невыпадкова Дзень беларускага пісьменства, які ў гэтым годзе адзначаецца ў 23-ы раз, з`яўляецца амаль аднагодкам незалежнай Беларусі.

3 верасня на форуме выступяць вядомыя навукоўцы, якія раскрыюць малавядомыя старонкі Рагачоўскага краю.
"Падобныя святы і ўсе звязаныя з імі мерапрыемствы ўзбагачаюць духоўна, прымушаюць вярнуцца да сваіх вытокаў і каранёў. Успомніць, што разам мы - Беларусь", - рэзюмаваў Аляксандр Сукала.
Звязда, 3 верасня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/671/36790
Текущая дата: 15.11.2024