На думку акадэміка, правядзенне творчых святаў, такіх як Дзень беларускага пісьменства, - гэта не толькі даніна традыцыям, у іх закладзены глыбокі сэнс спазнання свету і грамадскага жыцця.
"Каб упэўнена ісці наперад, пераадольваць выклікі часу, неабходна асэнсаванае паняцце мінулага і сучаснасці. Таму навукоўцы НАН надаюць вялікае значэнне развіццю гуманітарных ведаў, асабліва вывучэнню роднай мовы, літаратуры, гісторыі, культуры. Гэта не толькі нацыянальны атрыбут, гэта падмурак дзяржаўнасці", - сказаў Аляксандр Сукала.
Ён звярнуў увагу на тое, што невыпадкова Дзень беларускага пісьменства, які ў гэтым годзе адзначаецца ў 23-ы раз, з`яўляецца амаль аднагодкам незалежнай Беларусі.

3 верасня на форуме выступяць вядомыя навукоўцы, якія раскрыюць малавядомыя старонкі Рагачоўскага краю.
"Падобныя святы і ўсе звязаныя з імі мерапрыемствы ўзбагачаюць духоўна, прымушаюць вярнуцца да сваіх вытокаў і каранёў. Успомніць, што разам мы - Беларусь", - рэзюмаваў Аляксандр Сукала.
Звязда, 3 верасня 2016