Белорусский портал в Казахстане

На выставе-кірмашы "Прадэкспа-2013" у Мінску можна і выпіць, і закусіць, і знайсці дзелавога партнёра



12 лістапада ў сталічным Футбольным манежы адкрылася 19-я міжнародная спецыялізаваная аптовая выстава-кірмаш "Прадэкспа-2013".

На ёй прапанаваны шырокі пералік харчовых тавараў — хлебабулачныя, кандытарскія вырабы, малочныя і мясныя прадукты, плодаагароднінная прадукцыя, напоі, бакалея. Дэманструюцца таксама абсталяванне, спецадзенне, сучасныя тэхналогіі ў галіне вытворчасці прадуктаў харчавання.

Акрамя вялікай дзелавой праграмы на "Прадэкспа-2013" праводзяцца разнастайныя прэзентацыі, конкурсы, дэгустацыі.

Выстава-кірмаш будзе працаваць па 15 лістапада.

БелаПАН, 12 лістапада 2013 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/827/24060
Текущая дата: 16.11.2024